Расія ўвяла санкцыі супраць Канады — у спісе 13 чалавек

24.03.2014 / 20:55

Масква ўвяла санкцыі супраць Канады ў адказ на канадзкія санкцыі супраць расійскай палітыкі ва Ўкраіне.

Спіс асобаў з 13 чалавек, якім забараняецца ўезд у Расію, апублікаваны на сайце МЗС Расіі. Гэта некаторыя чыноўнікі, дэпутаты парламенту, грамадзкія дзеячы — напрыклад, Пол Грод, прэзыдэнт Канадзкага Ўкраінскага кангрэсу.

У мінулы чацвер Канада апублікавала спіс афіцыйных асобаў Расіі і Крыма, супраць якіх былі ўведзеныя санкцыі.