Рэкорд: «Баварыя» выйграла чэмпіянат Германіі за сем тураў да канца турніру

26.03.2014 / 00:31

Мюнхенская «Баварыя» выйграла чэмпіянат Германіі ў сезоне-2013/14 і стала чэмпіёнам бундэслігі 24-ы раз.

Reuters.com

Сёння мюнхенцы перамаглі «Герту» (3:1).

Пасля 27 тураў «Баварыя» набрала 77 ачкоў (у клуба 25 перамогаў, дзве нічыі і ніводнай паразы!). У «Барусіі» — 52 балы.

Галоўны трэнер «Баварыі» Пеп Гвардыёла стаў другім пасля Луі ван Гала замежным трэнерам, які выйграў бундэслігу за апошнія 17 гадоў.

«Баварыя» стала першым клубам, каму ўдалося аформіць перамогу ў бундэслізе ў сакавіку. Раней ніводнай камандзе з 5 топ — чэмпіянатаў (Германія, Англія, Іспанія, Італія, Францыя) і чэмпіянату Галандыі не ўдавалася выйграць лігу за 7 тураў да канца.