Сярэдні заробак застыў на месцы — $555 у Беларусі, $745 у Мінску

26.03.2014 / 12:25

Паводле дадзеных Белстата,

у лютым 2014 года сярэдні заробак вырас на на 67 тысяч рублёў і дасягнуў 5 389 200 рублёў.

Аднак у параўнанні са студзенем вырас і лютаўскі курс даляра, што ўраўнаважыла сітуацыю. Беларусы ў сярэднім зараблялі па $556 (да сплаты падаткаў).

Падобная сітуацыя і ў Мінску. Заробак у рублях вырас, але розніцу «з'ела» дэвальвацыя. Сярэдні налічаны заробак у сталіцы ў лютым склаў $746.

ЯМ