Гендырэктар ФК «Дынама» Мінск: Пісаць прозвішчы на майках па-беларуску? Давайце не будзем пра палітыку

27.03.2014 / 21:04

Генеральны дырэктар менскага «Дынама» Сяргей Паўлюковіч на сустрэчы з заўзятарамі «бела-блакітных» адказаў на пытанне, якое датычыцца напісання прозвішчаў футбалістаў на гульнявых майках на беларускай мове.

By.tribuna.com

 — Ці плануе клуб пісаць прозвішчы на гульнявых майках футбалістаў «Дынама» на беларускай мове?»

«Давайце не будзем пра палітыку. Думаю, гэта трэба пытацца ў футбалістаў «Дынама». Да мяне з хлопцаў ніхто не падыходзіў з просьбай пісаць іх прозвішчы на беларускай мове.

Калі футбалісты захочуць, то напішам на беларускай.

Але магу сказаць, што клуб не плануе гэтым займацца», — сказаў Паўлюковіч.

By.tribuna.com