Джэймс Блант прыедзе ў Мінск са свежым альбомам

30.03.2014 / 10:05

Вядомы брытанскі спявак Джэймс Блант 5 кастрычніка дасць канцэрт у Мінску. У Палацы Рэспублікі спявак прадставіць свой апошні альбом Moon Landing, рэліз якога адбыўся ў кастрычніку мінулага года.

Джэймс Блант стаў вядомы дзякуючы такім хітам, як You're Beautiful, Goodbye My Lover і No Bravery з дэбютнага альбома Back to Bedlam. Альбом дасягнуў вяршыняў чартаў ў Вялікабрытаніі, Ірландыі, Германіі, Аўстраліі і іншых краін і дзесяць разоў стаў плацінавым.

Moon Landing — гэта чацвёрты альбом Бланта. Раней выйшлі таксама All the Lost Souls і Some Kind of Trouble, якія мелі поспех.

Moon Landing — «альбом нашмат больш асабісты, чым папярэднія, ён пра ўсіх нас, пра наш вечны пошуку чагосьці ў гэтым жыцці». «Для яго стварэння было прыкладзена вельмі шмат высілкаў. Упэўнены, Moon Landing вам сапраўды спадабаецца», — кажа Джэймс Блант.

Чытаць цалкам: