БГ выпусціў сінгл «Прыйшоў піць ваду» ВІДЭА
31.03.2014 / 09:41
Лідар гурту «Акварыум» Барыс Грабеншчыкоў выпусціў новы сінгл «Прыйшоў піць ваду». Відэаролік на песню быў апублікаваны на YouTube ў ноч на 31 сакавіка.
Таксама свежая кампазіцыя разам з бі-сайдам «Галубіная слова» даступная для запампоўкі на сайце Kroogi.com, дзе за яе можна заплаціць якую заўгодна цану. Сінгл быў запісаны разам з удзельнікамі «Акварыума» на студыі ў Лондане ў першай палове сакавіка.