Дарт Вейдэр, Цягнібок, Яраш, Добкін: 46 чалавек выказалі ахвоту ва Украіне стаць прэзідэнтам
+ Топ-5 фактаў пра ўкраінскага Дарта Вейдэра
31.03.2014 / 09:58
Апоўначы 30 сакавіка ЦВК Украіны завяршыла прыём дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Украіны.
ria.ru
Як паведамілі УНІАН, усяго пра свае намеры балатавацца на вышэйшую дзяржаўную пасаду заявілі 46 грамадзян Украіны. Сем з іх ужо зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты. 12-ці — адмоўлена ў рэгістрацыі. Рашэнне па іншых 27-мі будзе прынята да 4 красавіка.
Сярод тых хто выказаў жаданне ў апошні час, лідар аб'яднання «Свабода» Алег Цягнібок, лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш, а таксама лідар Інтэрнет-партыі Украіны Дарт Аляксеевіч Вейдэр.
Дарт Вейдэр, згодна з пададзенымі дакументамі, 1956 года нараджэння, адукацыя сярэдняя, ён электраманцёр; абяцаць украінцам еўрапейскую будучыню, банальна, таму трэба браць вышэй, «Інтэграцыя ў космас», — прапануе ён.
Раней Дарт Вейдэр праславіўся шэрагам акцый: змагаўся за месца мэра Адэсы, змагаўся з нелегальнымі паркоўкамі, раздаваў кіяўлянам соль і запалкі перад «канцом свету».
Дарт Вейдэр — персанаж культавага фільма «Зорныя войны», які з'яўляецца на людзях у масцы і даспехах.
ЦВК пакуль зарэгістраваў пакуль сем чалавек: Рэнат Кузьмін, Юрый Бойка. Міхаіл Добкін, Сяргей Цігіпка, Вадзім Рабіновіч, Валерый Канавалюк, Уладзімір Саранаў.
Датэрміновыя выбары прызначаныя на 25 мая.