Падлетка ў кар'еры засыпала пяском, у яго клінічная смерць, стан вельмі цяжкі

31.03.2014 / 10:28

Выпадак адбыўся вечарам у нядзелю. 30 сакавіка ў 19:44 у службу МНС паступіла паведамленне пра тое, што ў выніку абвалу грунту ў кар'еры засыпала чалавека.

Трое падлеткаў гулялі ў кар'еры (капалі тунэль) і двух з іх засыпала.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС аднаго падлеткаў з-пад завалу дастаў навучэнец 2-га курса Пінскага ліцэя будаўнікоў. У медыцынскай дапамозе той не меў патрэбы.

Работнікі МНС у 19:57 дасталіі другога хлопца, 1997 нараджэння.

Выратаваны шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне з папярэднім дыягназам: «Механічная асфіксія, клінічная смерць, аднаўленне сардэчнай дзейнасці» (стан вельмі цяжкі; знаходзіцца ў несвядомым стане).