Таргі 31 сакавіка. Даляр зноў вырас на 10 рублёў — да 9 880

31.03.2014 / 12:13

Па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 31 сакавіка беларускі рубель аслабіў пазіцыі да асноўных валют.

Даляр на сённяшніх таргах падаражэў на Br10, яго курс склаў Br9 880 за $1 (28 сакавіка — 9 870).

Еўра ўмацаваўся таксама на Br10 да Br13 580 за 1 еўра (28 сакавіка — 13 570).

Расійскі рубель падаражэў сёння на Br0,5, яго курс — 277,5 за 1 расійскі (28 сакавіка — 277 рублёў).