Лукашэнка запатрабаваў ад навукоўцаў прарыўных распрацовак
31.03.2014 / 13:06
Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад беларускіх навукоўцаў прарыўных распрацовак сусветнага ўзроўню.
На гэтым ён акцэнтаваў увагу сёння на нарадзе з вядучымі навукоўцамі па пытанні перспектыў развіцця навукі.
«Мы не багатыя прыроднымі рэсурсамі, затое маем магутны інтэлектуальны патэнцыял, талковых спецыялістаў.
Аднак пакуль у нашай краіне, як бы вас не пакрыўдзіць, няма прыкметных дасягненняў ў ніводным з высокатэхналагічных напрамкаў, — адзначыў Лукашэнка.
— Тое, што вы паказалі сёння на выставе, — гэта важна і выдатна. У гэтым выпадку я кажу пра прарыўныя напрамкі, маякі, на якія мы павінны арыентавацца, ідучы наперад».