Нікас Сафронаў: Малевіч — шарлатан, Шагал — махляр
31.03.2014 / 13:34
Скандальна вядомы расійскі мастак Нікас Сафронаў, які праславіўся ў Беларусі сваім партрэтам Лукашэнкі, упершыню прывёз у Мінск сваю выставу. TUT.BY пагутарыў з мастаком пра заказчыкаў, выбары вобразу для партрэта, пра тое, чаму Сафронаў называе Малевіча ашуканцам, а сябе геніяльным.
Сафронаў у прыватнасці заявіў,
«Старажытныя грэкі казалі: калі чалавек пры жыцці прымусіў пра сябе гаварыць, пра яго будуць размаўляць, пакуль існуе свет. Вельмі рэдкія выпадкі, калі мастака прызнаюць пасля смерці. Моцарт, Бах, Паганіні, Брэйгель, Босх, Веласкес, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рэмбрант — усе яны былі вядомымі пры жыцці. Усё астатняе — ад злога. Калі ты нікому не патрэбны быў пры жыцці, навошта ты будзеш патрэбен пасля смерці? Я магу быць горшы, лепшы, але я застануся, хоча гэтага хто ці не. Я не сцвярджаю, што я самы лепшы мастак, але мне пашанцавала, я супаў з энергетыкай, духоўнасцю часу. Мяне будуць трымаць як сцяг, а не іншых.
Напрыклад, Малевіч — шарлатан. Ён прымусіў гаварыць пра сябе пры жыцці, і яго памятаюць. Марк Шагал атрымліваў двойку па маляванні ў школе. Ён з'ехаў у Парыж, усіх падмануў і прымусіў пра сябе гаварыць, і цяпер яго карціны каштуюць мільёны даляраў.
Я думаю, гэта прыдуманая гісторыя. Вядома, ён [Шагал] быў мастак. Але такіх мастакоў магло быць мільён. Ён маляваў людзей наіўна не спецыяльна, проста ён не ўмеў маляваць лепш. Геній — гэта Леанарда, Мікеланджэла. Яны ўмелі маляваць ўсё. А Эндзі Уорхал, Джэксан Полак, Казімір Малевіч — усе жулікі. Яны займаюць пэўную нішу і ўжо засталіся ў гісторыі, ніхто іх не асуджае і ня выкрывае, але яны былі жулікі.
Калі ў вас адбяруць памяць, але не пазбавяць вас ўспрымання прыгожага, вы пойдзеце да твораў Леанарда і Мікеланджэла і пройдзеце міма «Чорнага квадрата», не зразумееце, што гэта мастацтва. Падумаеце, што чалавек падрыхтаваў палатно для нанясення малюнка.
Сучаснае мастацтва павінна быць, інакш старое мастацтва будзе балотам. Але яно не павінна быць шарлатанскім і ў аснове павінен быць прафесіяналізм, веданне мовы жывапісу. Трэба ўмець маляваць, інакш гэта не мастацтва.