Турэцкія авіялініі адмянілі палёты ў Сімферопаль
31.03.2014 / 13:57
У сувязі з абмежаваннямі, якія ўвяла Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі, паводле якіх палёты не павінны здзяйсняцца ў рэгіёны, статус якіх не прызнаны міжнароднай супольнасцю, усе рэйсы «Турэцкіх авіяліній» у Крым адмененыя да 17 чэрвеня.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт авіякампаніі. Іншая турэцкая кампанія, AtlasJet, паведаміла аб прыпыненні палётаў ў Сімферопаль пакуль да 9 красавіка.
«Міжнародныя авіялініі Украіны» адмянілі рэйсы ў Крым да 29 красавіка.
Такім чынам, пакуль што ў Крым здзяйсняюць палёты толькі самалёты расійскіх авіякампаній.