Пасля «аховы» Правым сектарам дачы Медведчука зніклі больш за 30 карцін
31.03.2014 / 14:13
Міністэрства ўнутраных справаў Украіны ўзялося за расследаванне заявы ад прадстаўнікоў кампаніі ТАА «Інвестыцыйная кампанія «Спорт-Тур» адносна знікнення з базы адпачынку «Мядзведжая дуброва» карцін і ікон.
Гендырэктар кампаніі, якая належыць былому кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта Віктару Медведчуку, заявіў, што пасля аховы базы прадстаўнікамі «Правага сектара» з базы бясследна зніклі 28 карцін і 6 іконаў, якія маюць гістарычную і мастацкую каштоўнасць.
На сайце МУС апублікавалі фота карцін. Усе яны створаны вядомымі закарпацкімі мастакамі. Больш за ўсё сярод зніклых работ - карцін Іосіпа Бакшая, які лічыцца адным з самых вядомых і самых дарагіх мастакоў Украіны