Клічко заклікаў Юлію Цімашэнку не ісці ў прэзідэнты

31.03.2014 / 14:23

Reuters.com

Лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко заклікаў старшыню «Бацькаўшчыны», экс-прэм'ера Юлію Цімашэнку не балатавацца на выбарах прэзідэнта Украіны.

Пра гэта ён напісаў у сваім артыкуле для нямецкага выдання Bild.

«Паводле апытанняў, Пятро Парашэнка зараз мае найбольшую падтрымку — і таму я падтрымліваю яго. Юліі Цімашэнцы не перашкаджала б таксама ўзяць на сябе адказнасць і падтрымаць Парашэнку», — мяркуе Клічко.