Мінэканомікі не будзе рэгуляваць цэны на ялавічыну і свініну

31.03.2014 / 15:15

Пастановай Міністэрства эканомікі ад 25 сакавіка 2014 года № 25 адмяняюцца межавыя максімальны адпускныя цэны на ялавічыну, свініну патушныя і буйнакавалкавы паўфабрыкат у выглядзе водрубаў са свініны.

Гэтая пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Пры гэтым на гэты момант захаваецца рэгуляванне цэн шляхам прымянення ўстаноўленай межавай максімальнай гандлёвай надбаўкі. 

Паводле звестак Мінсельгасхарча, рэнтабельнасць вытворчасці ялавічыны патушнай, якая пастаўляецца на рынак, складае мінус 30,3%, свініны патушнай і водрубаў са свініны — мінус 8—10%. 

На ўнутраным рынку ўдзельная вага продажу ялавічыны па рэгуляваных цэнах складала ўсяго 2,6%, а свініны — 9,7%,