Мясніковіч і Мядзведзеў абмеркавалі пастаўкі нафты, Мядзведзеў пахваліў за інтэграцыю

01.04.2014 / 20:09

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і старшыня ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў у ходзе тэлефоннай размовы абмеркавалі сёння пытанні паставак расійскай нафты ў другім паўгоддзі 2014 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

«У ходзе тэлефоннай размовы падрабязна разгледжаны пытанні паставак расійскай нафты ў другім паўгоддзі 2014 года, а таксама іншыя пытанні далейшага пашырэння двухбаковай інтэграцыі, прамысловай кааперацыі і фінансавага супрацоўніцтва», - адзначылі ў прэс-службе.

Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковых адносін, які маюць узаемны інтарэс. Дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы магчымай сустрэчы ў красавіку бягучага года да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета кіраўнікоў дзяржаў Беларусі, Казахстана і Расіі, якая адбудзецца 29 красавіка ў Мінску.

Таксама Міхаіл Мясніковіч і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі інвестыцыйныя праекты. Пры гэтым расійскі прэм'ер адзначыў рэальны рух наперад па іх рэалізацыі.