«Фэервэрк»
ТВ, 28 кастрычніка, нядзеля
Шэдэўр Такешы Кітана.
27.10.2007 / 15:24
Лад, 22.35
У былога паліцэйскага Нішы (Такешы Кітана) жонка хворая на рак і мусіць хутка памерці. Нішы займае вялікія грошы ў якудзы – і робіць усё для жонкі, але грошай усё роўна бракуе. Тады ён рабуе банк – і едзе зь любай да мора. Па ягоных сьлядох ідуць якудзы й паліцэйскія…
Японскае слова hanabi азначае фэервэрк, але напісанае праз дэфіс hana-bi яно падзяляецца на hana – любоў, кветкі, жыцьцё й bi – гвалтоўная сьмерць, полымя.
Карціна Кітана – ідэальнае спалучэньне пяшчоты й жорсткасьці, любові – і кону, экзыстэнцыйнага шоку – і штодзённае пекнаты. Безумоўны шэдэўр Кітана.