У Беларусі за кратамі застаецца сем палітвязняў

Мікола Аўтуховіч выйшаў з турмы, але за кратамі застаюцца іншыя палітвязні.

08.04.2014 / 08:30

Асуджаныя за падзеі Плошчы-2010 (справа «аб масавых беспарадках)

Кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч

Асуджаны на шэсць гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю 19 снежня 2016 года.

Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4

Маладафронтавец Эдуард Лобаў.

Асуджаны на чатыры гады зняволення. Павінен выйсці на волю 18 снежня 2014 г.

Адбывае пакаранне: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, папраўчая калонія № 22.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі

Асуджаны на 4,5 года зняволення.Павінен выйсці на волю 4 лютага 2016 года.

213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Папраўчая калонія №2, атрад №14.

Асуджаныя па справе анархістаў

Мікалай Дзядок.

Асуджаны на 4,5 года турмы. Павінен выйсці на волю 6 сакавіка 2015 года.

Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4

Ігар Аліневіч.

Асуджаны на 8 гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю 6 верасня 2018 года.

Адбывае пакаранне: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10

Асуджаныя за напад на Бабруйскі КДБ

 Яўген Васьковіч.

Асуджаны на 7 гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю ў студзені 2018 года

Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99атурма № 4

Арцём Пракапенка

Асуджаны на сем гадоў зняволення.Павінен выйсці на волю ў студзені 2018 года. 

Адбывае пакаранне: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК № 15

Дарэчы, палітвязняў можна павіншаваць з Вялікаднем ці наступнымі святамі, скіраваўшы па пададзеных адрасах паштоўку або ліст.

СГ