Як у Мінску вучылі збіраць старажытныя замкі ВІДЭА

07.04.2014 / 22:29

Інжынер з Гродна Ігар Адасік ды гісторык Дзмітрый Кіенка стварылі серыю мадэляў беларускіх замкаў з кардону.

Былі створаныя замкі Вітаўта, Гедыміна, Лідскі замкі.

У нядзелю, у мінскай «Галерэі Ў», прайшоў майстар-клас, як рабіць такія замкі з кардону. У галерэі сабраліся дзеткі і іх бацькі. Што з гэтага атрымалася, глядзіце на відэа.

nn.by