Падчас сутычак у Мікалаеве параненыя 10 чалавек
08.04.2014 / 05:23
У выніку сутыкненняў і перастрэлкі паміж «народнымі рухамі Нікалаева», самаабаронай мясцовага Майдану і прарасійскімі сепаратыстамі, якія спрабавалі захапіць будынак Мікалаеўскай абласной дзяржадміністрацыі, сур'ёзна пацярпелі дзесяць чалавек.
Паводле інфармацыі, у аднаго мужчыны сур'ёзны пералом нагі і траўма галавы, двое мужчын атрымалі раненні галавы: адзін актывіст «Правага сектара» атрымаў удары міліцэйскай дубінкай, іншы, актывіст Мікалаеўскай ячэйкі партыі « Дэмакратычны альянс» Дзяніс Плішко таксама атрымаў у ходзе сутыкненняў раненне галавы.
Акрамя таго, пяць чалавек атрымалі раненні ад стрэлаў з траўматычнага пісталета — у асноўным ад куль пацярпелі прадстаўнікі самаабароны Майдану, у якіх стралялі прарасійскія сепаратысты — раненні ў шыю, спіну, ногі і іншыя часткі цела.
Пры гэтым досыць шмат людзей атрымалі нязначныя раненні ад траплення ў іх камянёў і іншага.
Позна вечарам 7 красавіка каля 300 прадстаўнікоў прарасійскіх сепаратыстаў спрабавалі штурмаваць будынак Абладміністрацыі, але іх адагнаў спецназ.