Віцэ-прэм'ер Украіны: Штурму Данецкай абладміністрацыі не будзе. Мітынгоўцы абяцаюць здаць зброю

08.04.2014 / 05:57

Віцэ-прэм'ер Украіны Віталь Ярэма пасля перамоваў з бізнэсмэнам Рынатам Ахметавым і групай мітынгоўцаў паабяцаў, што штурму Данецкай аблдзяржадміністрацыі ў бліжэйшы дзень не будзе.

«Улады усімі сіламі хочуць пазбегнуць кровапраліцця», — заявіў Ярэма, дадаўшы, што з пратэстоўцамі трэба ісці на перамовы, калі ж іх разагнаць сілай, то яны вернуцца.

Мітынгоўцы, у сваю чаргу, паабяцалі здаць зброю.

Прарасійскія мітынгі прыхільнікаў федэралізацыі прайшлі ў нядзелю ў Данецку, Харкаве і Луганску на ўсходзе Украіны. У панядзелак мітынгоўцы ў Харкаве і Данецку абвясцілі пра стварэнне асобных ад Украіны «рэспублік».