У Расіі ў наведніка пенсійнага фонду ўзарвалася мыліца
08.04.2014 / 09:58
У заходнесібірскім Ніжнявартаўску у 61-гадовага мужчыны падчас візіту ў мясцовае аддзяленне Пенсійнага фонду здэтанавала мыліца. Пры выбуху ніхто не пацярпеў.
Супрацоўнікі аддзялення МУС ў другім па велічыні горадзе Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі выказалі здагадку, што мыліца была начынена патронамі.
Па словах уладальніка мыліцы, усё адбылося нечакана і для яго самога.
Як адзначаюць супрацоўніцы фонду, пенсіянер не выказваў ім ніякіх прэтэнзій.