Дырэктар ФСБ пацвердзіў ліквідацыю Доку Умарава
08.04.2014 / 10:01
Дырэктар ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў пацвердзіў інфармацыю аб ліквідацыі кіраўніка незаконных узброеных фарміраванняў на Паўночным Каўказе Доку Умарава.
Выступаючы ў аўторак на пасяджэнні Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта, Бортнікаў заявіў, што ў першым квартале гэтага года «ў выніку праведзенай аператыўна-баявой працы нейтралізавана дзейнасць кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі «Імарат Каўказ» Умарава».