У лагеры мікалаеўскіх сепаратыстаў знайшлі арсенал зброі
У Мікалаеве радыкальныя прыхільнікі сепаратызму, што абжылі сквер каля брацкай магілы вызваліцеляў, у палатках трымалі пісталеты, стрэльбы, нажы, біты і самаробныя дубіны.
08.04.2014 / 11:35
Фота «трафеяў», атрыманых пасля начнога разгону сепаратыстаў, у сябе на старонцы ў Facebook размясціў Уладзіслаў Енцін.
Сярод дубінак ляжала сякера і некалькі вялікіх нажоў. Міліцыя ўносіла ў пратакол звесткі пра знаходкі.
Частку свайго ўзбраення прарасійскія актывісты выкарыстоўвалі ўчора супраць актывістаў «Народнага апалчэння», якія пасля некалькіх спроб прыбралі намётавы гарадок ад мемарыяла Героям-альшанцам.
Нагадаем, цягам некалькіх хвілін Майдан разагнаў сепаратыстаў, скандуючы «Слава Украіне!», і прыступіў да разборкі лагера. Каментуючы свае дзеянні журналістам, актывісты Майдану паведамілі, што прыйшлі на суботнік і прыбіраюць сквер ад смецця.
Як вядома, учора ў 18.00 прыхільнікі Пуціна са сцягам Расійскай федэрацыі хацелі заняць будынак Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і патрабавалі правесці рэферэндум.
Міліцыя пабудавала патройны кардон, абараніўшы АДА ад магчымага штурму. Каля 22:00 мітынгоўцы пачалі разыходзіцца ад будынка, разумеючы, што яны не здолеюць яго захапіць і могуць быць затрыманыя праваахоўнымі органамі.