Захоп і разгром баевікамі харкаўскага тэлеканала АТН ВІДЭА
08.04.2014 / 11:42
У інтэрнэце з'явілася відэа захопу харкаўскага тэлеканала АТН прарасійскімі актывістамі.
Невядомыя ў масках з халоднай зброяй нанеслі шкоду маёмасці СМІ і паспрабавалі сарваць эфір канала.
Зараз супрацоўнікі АТН падлічваюць страты, а міліцыя праводзіць комплекс мерапрыемстваў па высвятленні асоб нападнікаў.
Удзельнікі мітынгу сепаратыстаў напалі на канал вечарам у панядзелак і спрабавалі ўзяць пад кантроль тэлевышкі, пратэстуючы супраць адключэння ва Украіне расійскіх СМІ па рашэнні суда і Нацрады па пытаннях тэлерадыёвяшчання.