Народны дэпутат сцвярджае, што УСБУ ў Луганску захапілі прадстаўнікі расійскіх спецслужбаў

Народны дэпутат Алег Ляшко сцвярджае, што памяшканне збройні УСБУ ў Луганску захапілі не мірныя жыхары, а кадравыя вайскоўцы расійскіх спецслужбаў.

08.04.2014 / 11:46

Пра гэта ён заявіў з трыбуны ВР, перадае «Укрінформ».

«Я толькі што вярнуўся з Луганска і хачу вам паведаміць, што цяпер у памяшканні СБУ знаходзіцца каля 200 чалавек, сярод іх — былыя вайскоўцы-афганцы і каля 40 чалавек — гэта кадравыя вайскоўцы расійскіх спецслужбаў — Галоўнага ўпраўлення разведкі Расійскай Федэрацыі і Міністэрства абароны Расіі», — сказаў Ляшко.

Ён таксама заявіў, што другія суткі ў закладніках у іх знаходзяцца 22 чалавекі — работнікі СБУ і мірныя грамадзяне.

На заявы прадстаўнікоў фракцыі Партыі рэгіёнаў, што гэта мірныя акцыі пратэсту, Ляшко адзначыў, што мірныя грамадзяне не могуць «прафесійна размініраваць склады». У гэтым кантэксце ён паведаміў, што збройня была замініраваная, і яе вельмі прафесійна і хутка размініравалі, а затым захапілі. «Гэта чарговае сведчаннем таго, што захопам займаліся сапраўдныя спецыялісты», — сказаў Ляшко.

Акрамя таго, па словах нардэпа, у яго ёсць звесткі, што сепаратыстам дапамагаюць нардэпы з ПР, у прыватнасці старшыня фракцыі Аляксандр Яфрэмаў.