На сераду — дажджы, па паўночным усходзе — моцныя

08.04.2014 / 13:01

У бліжэйшыя суткі, 9 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, на паўночным усходзе краіны — моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман.

Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—10 градусаў. Днём будзе ад +8 да 13 градусаў, у крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці — да +14—17, па паўночным усходзе краіны — +5—7 градусаў.