Лукашэнка пра Украіну: Мы ніколькі чагосьці там не спалохаліся

08.04.2014 / 13:26

Пра гэта А. Лукашэнка заявіў падчас пасяджэння Рады бяспекі.

«Адразу хачу папярэдзіць: мы ніколькі чагосьці там не спалохаліся. Спалохання, як я бачу, у вачах і на тварах у членаў Рады бяспекі няма, — сказаў ён. — Гэта планавыя пытанні, а што тычыцца Украіны — то на злобу дня, калі сітуацыя так разгортваецца. Мы пра гэта казалі, і я гэта падкрэсліваў, што толькі дурань не робіць высноваў з падзеяў, якія адбываюцца вакол».

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што гэтая праблема шмат абмяркоўвалася і была дамоўленасць вярнуцца да яе на адным з пасяджэнняў Рады бяспекі ў плане, магчыма, урокаў і для таго, каб зрабіць адпаведныя высновы.