У першым матчы чэмпіянату па хакеі згуляюць Беларусь і ЗША
09.04.2014 / 09:30
Свой удзел у чэмпіянаце свету ў Мінску, які пройдзе з 9 па 25 мая, пацвердзілі ўсе 16 краін. Пра гэта 8 красавіка на пасяджэнні Рады бяспекі паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
За перамогу ў чэмпіянаце будуць змагацца каманды з Швецыі, Чэхіі, Канады, Славакіі, Нарвегіі, Даніі, Францыі, Італіі, Фінляндыі, Расіі, ЗША, Швейцарыі, Германіі, Латвіі, Казахстана і Беларусі.
У першым матчы, які пройдзе 9 мая ў «Мінск-Арэне», будуць змагацца зборныя каманды Беларусі і ЗША. Квіткі на гэтую гульню прададзеныя цалкам.