«Таёта» адклікае 6,5 млн аўто Yaris, Urban Cruiser, RAV4, выпушчаных з 2004 па 2010 гг.
09.04.2014 / 09:36
Аўтамабільны гігант «Таёта» абвясціў пра адкліканне 6,5 млн аўтамабіляў. Гэтая адна з самых буйных партый, якую адклікала японская кампанія.
Рашэнне было прынята пасля выяўлення непаладак з кіраваннем і сядзеннямі.
Адклікаюцца аўтамабілі Yaris, Urban Cruiser, RAV4 и Hilux, выпушчаныя паміж 2004 і лютым 2010 года.
У лютым «Таёта» адклікала 1,9 млн аўтамабіляў Prius па ўсім свеце з-за памылак у праграмным забеспячэнні.