Магутная навальніца ў Лельчыцах: з-за ўдару маланкі загарэўся жылы дом

09.04.2014 / 10:26

Сёння ноччу ў Лельчыцах з-за ўдару маланкі загарэўся жылы дом. На шчасце, ніхто не пацярпеў, паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Інцыдэнт адбыўся ў 2.20. Па словах відавочцаў, ноччу ў горадзе была досыць магутная навальніца з грымотамі і маланкамі. Адзін з разрадаў трапіў у дах жылога дома па вуліцы Піянерскай. Дах жылля ў лічаныя секунды быў ахоплены агнём.

Гаспадар і яго жонка да прыбыцця ратавальнікаў паспелі пакінуць дом. Супрацоўнікі МНС аператыўна ліквідавалі ўзгаранне, не дапусціўшы далейшага распаўсюджвання агню