Амерыканскі шансон і проза Талстова ў «Галіяфах» — 11 красавіка

09.04.2014 / 10:37

Празаік і мастак Аляксей Талстоў правядзе сустрэчу з чытачамі. У праграме чакаюцца стрыманыя чытанні з ранейшых кніжак і менш стрыманыя з новага, справаздача за ўсе бязлітасна змарнаваныя гады, адказы на пытанні, гісторыі з жыцця, жарты, фокусы, пародыі і амерыканскі шансон.

 У імпрэзе возьмуць удзел Ілля Сін і Сяргей Календа.

Кнігарня «Галіяфы», (Мінск, вул.Валгаградская, 6). Пачатак 11 красавіка аб 19.00. Уваход вольны.

NN.BY