«Вячэрні квартал» прысвяціў песню Крыму — «Не отделяются любя, не голосуют под прицелом» ВІДЭА
09.04.2014 / 13:31
Знакаміты ўкраінскі гумарыстычны праект «Вячэрні квартал» пераспяваў знакамітую песню Алы Пугачовай і прысвяціў яе Крыму.
«Нашаму любімаму Крыму прысвячаецца», — так праанансаваў яе Уладзімір Зяленскі.
«Кварталаўцы» выконвалі музычны нумар са слязамі на вачах, а ў фінале Алена Кравец заплакала.
«Не отделяются любя, не голосуют под прицелом, мы не устанем ждать тебя, ведь есть предел у беспредела», — спяваецца ў песні.