У Мінскай вобласці жорстка забілі таксіста
09.04.2014 / 13:49
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па факце забойства 54-гадовага кіроўцы таксі.
Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Цела мужчыны з нажавымі раненнямі знойдзена на абочыне дарогі ў в. Зэмбін Барысаўскага раёна ўвечары 8 красавіка.
Для пошуку злачынцаў задзейнічаны падраздзяленні органаў унутраных спраў. У мэтах аператыўнасці расследавання створана следчая група, працу якой каардынуюць супрацоўнікі абласнога апарату УСК.