Актывістка прапуцінскай арганізацыі штурмавала адміністрацыю Нікалаева
Грамадзянка РФ брала ўдзел у спробах захопу будынка Нікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі вечарам 7 красавіка.
09.04.2014 / 13:54
Яна была зафіксаваная на фота як удзельніца спробаў штурму.
З дапамогай дасведчаных нікалаеўцаў яе атрымалася ідэнтыфікаваць – дзяўчыну завуць Марыя Каляда. Ёй 22 гады, яна жыве ў Маскве, з'яўляецца актывісткай арганізацыі «Расія маладая» і займаецца арганізацыяй масавых акцый, часта радыкальнага характару.
Сама дзяўчына пацвярджае, што знаходзілася ў Нікалаеве і ўдзельнічала ў спробах штурму будынка абласной адміністрацыі, апублікаваўшы фатаграфіі падзеі ў сябе ў сацыяльных сетках.
У сябрах у гэтай дзяўчыны ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» знаходзяцца некалькі вядомых нікалаеўцаў — кіраўнік гарадской суполкі партыі «Рускі блок» Яўгенія Бандарэнка, былы дэпутат гарадскога савета, злоўлены на хабары, Антон Палавенка, адзін з галоўных арганізатараў прарасійскіх мітынгаў у Нікалаеве і намётавага гарадка з расейскімі трыкалёрамі пад помнікам Героям-вызваліцелям. Апроч таго, сябруе масквічка Марыя Каляда і з дэпутатам Нікалаеўскага гарсавета ад Партыі рэгіёнаў Таццянай Чысцяковай.