Парашэнка прапанаваў Цімашэнцы зняцца з выбараў

09.04.2014 / 14:50

У штабе Пятра Парашэнкі лічаць, што Юлія Цімашэнка павінна зняць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта на карысць «яднання ўкраінскага народа».

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў сераду кіраўнік цэнтральнага выбарчага штаба Парашэнка Віталь Кавальчук.

«Калі Юлія Уладзіміраўна пагодзіцца наогул разглядаць такую пазіцыю, то паміж Парашэнкам і Цімашэнкай адбудуцца пэўныя перамовы з гэтай нагоды», — паведаміў Кавальчук.

Ён матываваў гэта прапанову тым, што ў Парашэнкі «найбольшы рэйтынг» паводле апытанняў.