Зборнік вершаў Я.Коласа, які пабываў у космасе, на два тыдні выставілі ў Мінску

10.04.2014 / 22:27

Зборнік вершаў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, які пабываў у космасе, сёння прадставілі ў Мінску. Выданне ўвайшло ў экспазіцыю «Зорнае неба» народнага мастака Беларусі Івана Міско, што адкрылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Памер выдання складае ўсяго 8,5х7 см. Мініяцюрная кніга была выдадзена ў 1972 годзе да 90-годдзя з дня нараджэння песняра.

На арбіту зборнік браў у 1975 годзе Пётр Клімук. Гэта быў другі палёт першага беларускага касманаўта.

У кастрычніку 1975 года Клімук падарыў «зорны» томік Данілу Міцкевічу — сыну Якуба Коласа і першаму дырэктару музея. Супрацоўнікі музея прызнаюцца, што не помняць, калі ў апошні раз выстаўляўся зборнік. Гавораць: упершыню за апошнія 30 гадоў.