Лукашэнка загадаў пабудаваць у Маскве жылы комплекс для беларускай амбасады за кошт рэспубліканскага бюджэта

11.04.2014 / 20:18

У Маскве будзе пабудаваны жылы комплекс пасольства Беларусі ў Расіі. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 151 ад 8 красавіка. Яго тэкст размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Указам прадугледжана ажыццявіць у 2014—2017 гадах праектаванне, будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю жылога комплексу беларускага пасольства ў Маскве па Пагонным праездзе. 

Устаноўлена, што заказчыкам будаўніцтва з'яўляецца пасольства Беларусі ў Расіі. Функцыі генеральнай праектнай арганізацыі ўскладзены на Інстытут «Белдзяржпраект», генеральнай падраднай арганізацыі — на ААТ «Будтрэст № 8». 

Праектаванне і будаўніцтва жылога комплексу пасольства будзе весціся за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных для Міністэрства замежных спраў.