Вярхоўная Рада прызнала Крым «часова акупаванай тэрыторыяй»

15.04.2014 / 15:54

Парламент Украіны прыняў закон, у якім Крым і горад Севастопаль названыя «часова акупаванай тэрыторыяй».

Закон, які зараз павінен падпісаць в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў, падтрымалі 228 парламентарыяў пры неабходным мінімуме ў 226.

Згодна з законам, такая тэрыторыя з'яўляецца неад'емнай часткай Украіны і на яе распаўсюджваецца ўкраінскае заканадаўства, аднак адказнасць за парушэнне правоў чалавека на ёй ускладаецца на Расію.