«Агенты заходняга ўплыву»: у Сімферопалі з'явілася «дошка ганьбы» ФОТАФАКТ

15.04.2014 / 19:05

У Сімферопалі з'явіўся інфармацыйны стэнд, на якім размешчаныя фотаздымкі расійскіх апазіцыянераў, (сярод якіх Аляксей Навальны, Барыс Нямцоў, Андрэй Макарэвіч і іншыя) з красамоўным тлумачэннем — «Агенты заходняга ўплыву».

Фота размясціў у сваім фэйсбуку Рустэм Адагамаў. «Вы паглядзіце, што робіцца. Гэта Сімферопаль», — адзначыў ён.