У Мінску пачалі адключаць ацяпленне ў жылых дамах

17.04.2014 / 14:37

У Мінску пачалося адключэнне ацяплення ў жылым сектары.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Янчы 

«Згодна з правіламі адключэнне ацяплення праводзіцца, калі на працягу трох дзён сярэднясутачная тэмпература складае плюс 8 градусаў. У Мінску ўжо ўстойлівая плюсавая тэмпература, а на выхадныя прагназуецца да 20 градусаў цяпла.

Сёння старшынёй Мінгарвыканкама было падпісана распараджэнне аб адключэнні ацяплення ва ўсіх катэгорый спажыўцоў. Да панядзелка падача цяпла ў Мінску будзе спынена», - сказаў Дзмітрый Янчык. 

Адначасова з жылымі дамамі ацяпленне будзе адключацца ў гасцініцах, інтэрнатах, навучальных установах, дзіцячых садках, школах, бальніцах, іншых медыцынскіх і сацыяльных установах, а таксама музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках. 

Падача цяпла ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах была спынена ў Мінску з 25 сакавіка.