Сёння ва Украіну прыляціць віцэ-прэзідэнт ЗША

21.04.2014 / 09:06

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведае Украіну 21—22 красавіка і абмяркуе сітуацыю на ўсходзе краіны, а таксама пазачарговыя выбары прэзідэнта і пытанні стабілізацыі эканомікі.

Падчас свайго візіту намеснік кіраўніка амерыканскай адміністрацыі сустрэнецца з «прадстаўнікамі ўрада і грамадзянскай супольнасці».

Будуць разгледжаны пытанні дэцэнтралізацыі, барацьба з карупцыяй, а таксама правядзенне свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў 25 мая.

Разам з гэтым Байдэн абмяркуе «апошнія падзеі на ўсходзе Украіны». Таксама ён правядзе кансультацыі па ўмацаванні энергабяспекі Украіны ў бліжэйшай і доўгатэрміновай перспектыве.