Таргі 21 красавіка. Даляр вырас да 9 960 рублёў

21.04.2014 / 12:29

На Беларускай валютна-фондавай біржы 21 красавіка прайшлі чарговыя валютныя таргі. З прычыны Вялікадня еўра не таргаваўся. Даляр працягнуў рост.

Курс даляра вырас на 10 рублёў і дасягнуў 9 960 беларускіх.

Курс расійскага рубля знізіўся на Br1 да 279,5 беларускага.