Гарачую ваду ў Мінску пачнуць адключаць толькі пасля сканчэння ЧС, з 26 мая

21.04.2014 / 13:54

У Мінску з 26 мая пачнецца паэтапнае адключэнне гарачага водазабеспячэння.

Час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны, і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, не будзе перавышаць 14 сутак.

У прэс-службе адзначылі, што ў час выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправодаў.

Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння пасля правядзення прафілактычных рамонтных работ можна атрымаць у адпаведных КУП «ЖЭУ».