«Белтэхагляд» і ДАІ ўзмоцняць кантроль за практычным навучаннем кіроўцаў

21.04.2014 / 20:51

УП «Белтэхагляд» сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй па 30 красавіка праводзіць рэспубліканскую дэкаду «Вучэбны аўтамабіль».

Арганізатары мерапрыемства будуць кантраляваць, наколькі якасна вядзецца навучанне будучых аўтамабілістаў на аўтадромах і ў рэальных умовах дарожнага руху. Задачай дэкады з'яўляецца павышэнне якасці падрыхтоўкі кіроўцаў, а таксама прафілактыка парушэнняў адпаведных праграм і тэхнічных нарматыўна-прававых актаў.

Паводле статыстыкі, у Беларусі кіроўцы са стажам кіравання машынай да аднаго года удзельнічаюць у каля 5% дарожна-транспартных здарэнняў.