Gmail і Skype — пад пагрозай забароны ў Расіі

23.04.2014 / 09:12

У Расіі могуць заблакаваць замежныя інтэрнэт-сэрвісы, калі яны не будуць захоўваць дадзеныя карыстальнікаў на тэрыторыі краіны.

Пра гэта гаворыцца ў адпаведным законе, які Дзярждума прыняла ў межах «антытэрарыстычнага пакета» ў аўторак у трэцім чытанні.

Паводле тэксту гэтага закона, замежныя інтэрнэт -сэрвісы электроннай пошты і абмену імгненнымі паведамленнямі будуць абавязаны разам з расійскімі кампаніямі забяспечваць захоўванне дадзеных аб актыўнасці карыстальнікаў на працягу паўгода і абавязкова на тэрыторыі Расіі. Паводле ацэнкі экспертаў, калі замежныя кампаніі адмовяцца выконваць новы закон, доступ да іх сэрвісаў у Расіі можа быць заблакаваны.