У Чорнае мора зайшоў амерыканскі ракетны фрэгат 

23.04.2014 / 09:55

Амерыканскі фрэгат Taylor зайшоў у акваторыю Чорнага мора.

Як адзначаецца на сайце ВМС ЗША, місія карабля — у «падтрыманні міру і стабільнасці ў рэгіёне», а таксама ў тым, каб «запэўніць саюзнікаў ЗША па НАТА ў рашучасці амерыканскіх ВМС узмацняць і паляпшаць узаемадзеянне ў дасягненні сумесных мэтаў у гэтым рэгіёне».

Карабель будзе дзейнічаць у рамках міжнароднага заканадаўства і канвенцыі Мантро.

Раней фрэгат ВМС ЗША Taylor ужо знаходзіўся ў Чорным моры з 5 лютага па 9 сакавіка.