Каля плошчы Незалежнасці ў Мінску таксі пратараніла «Крайслер»
23.04.2014 / 10:08
ДТЗ адбылося ўвечары 22 красавіка на праспекце Незалежнасці каля гасцініцы «Мінск».
Як паведамілі ў ДАІ Мінска, у сутыкненні ніхто не пацярпеў, астатнія абставіны аварыі высвятляюцца. З-за ДТЗ на праспекце вечарам утварыўся сур'ёзны затор.