Квадракоптар зняў салют знутры на камеру GoPro ВІДЭА

23.04.2014 / 10:14

Кадры, атрыманыя ў непасрэднай блізкасці ад рознакаляровых успышак, уражваюць.

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць практычна кожнаму аматару стаць аўтарам незвычайнага відэа, нават калі ён не валодае дарагім абсталяваннем.

Так, адзін з карыстальнікаў відэасэрвісу Vimeo пад нікам Gasper C засняў салют пры дапамозе квадракоптара DJI Phantom і камеры GoPro Hero 3, а вынікам яго працы стаў прыгожы дзвюххвілінны ролік, піша NEWSru.com.

На жаль, аўтар не ўдакладніў, дзе менавіта праходзілі здымкі, але паспяшаўся супакоіць каментатараў, якія ўсумніліся ў бяспецы такога палёту. Паводле яго слоў, падзенне квадракоптара у любым разе не нанесла нікому б шкоды.