Таргі 23 красавіка. Беларускі рубель патаннеў адразу да трох валютаў

23.04.2014 / 11:59

У сераду 23 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адразу ўсе асноўныя валюты умацаваліся да беларускага рубля.

Так, курс даляра вырас на 10 рублёў да 9970 беларускіх рублёў.

З пачатку месяца даляр вырас ужо на 90 рублёў, а з пачатку года на 450 рублёў.

Курс еўра вырас на 30 рублёў да 13 770 беларускіх рублёў.

Гістарычнага максімум курсу еўра дасягнуў 11 красавіка 2014 — 13 790 беларускіх.

Курс расійскага рубля падрос на 0,5 рубля да 279,5 беларускага.

З пачатку месяца курс расійскага рубля вырас на 2,0 рубля, а з пачатку года знізіўся на 10,5 (мінус 3,79%).